Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные

Картка маршрута “Сем цудаў малой радзімы”

Дата: 23 апреля в 10:11, Обновлено 23 апреля в 13:20

Нумар аб’екта

Назва і апісанне аб’екта

Фота аб’екта

Адрас або местазнаходжанне

1.

Скідзельскі дэндрапарк

Цікавым прыродным аб’ектам з’яўляецца Скідзельскі дэндрапарк, які размясціўся на плошчы 4 га. Акрамя звычайных дрэў тут растуць крымская сасна, піхта, маньчжурскі арэх, ліственніца. Пешаходныя дарожкі ў дэндрапарку зроблены з прыроднага матэрыялу – спілу сасны. Тут устанавілі 5 альтанак і некалькі лавак.

г. Скідзель, Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён

2.

Касцёл  Узнясення Дзевы Марыі

Напэўна, кожны, хто прыязджае ў Скідзель, дзівіцца прыгажосці і таемнасці горада. У першую чаргу, увагу прыцягвае касцёл – усыпальніца, які быў пабудаваны ў 1870 годзе Канстанцінам Чацвярцінскім для сваёй маці Калеты. Будынак касцёла з чырвонай цэглы, упрыгожваюць яго дзве вежы з металічнымі крыжамі. Столь у інтэр’еры мае форму зоркі. Перад уваходам у касцёл – лесвіца з 13 ступенькамі. Касцёл дзейнічаў да 1939 года, у час вайны быў часткова разбураны, многае знікла назаўсёды. Пасля вайны тут размяшчаўся ваенкамат, а затым курсы шафёраў. У 1991 годзе касцёл перадалі вернікам. “Храм з’яўляецца гістрорыкакультурнай каштоўнасцю мясцовага значэння”

г. Скідзель, Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён

3.

Стары парк

Недалёка ад касцёла  Узнясення Дзевы Марыі знаходзіцца стары парк. У ім кожнае дрэва мае сваю гісторыю, а ўваходныя вежы трапілі на герб горада Скідзеля. Вежы былі пабудаваны ў 1898 годзе. Плошча парка складае 4,8 га. Ён быў закладзены ў канцы 19 стагоддзя. Пейзажныя карціны складаліся з невялікіх груп розных дрэў і адзіночных экзатычных раслін. Сярод рэдкіх дрэў тут сустракаецца веймутава сасна, шэры арэх, амерыканская ліпа, каралінская ліпа. Аснову ж складаюць клёны, ліпы і ясені. Парк мае статус помніка прыроды.

Стары парк

г. Скідзеля, Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён

4.

Скульптурная кампазіцыя  “Клёкат буслоў”.

Яшчэ адно цуда – гэта скульптурная кампазіцыя “Клёкат буслоў”. Яна была ўстаноўлена да 500 – годдзя Скідзеля ў 2008 годзе. Аўтар скульптуры – вядомы беларускі скульптар Уладзімір Церабук. Скульптурная кампазіцыя мае вышыню 4 м. У ніжняй частцы размешчаны 4 стрэлкі – па напрамках частак свету. Наверсе – 2 буслы, якія расправілі свае крылы, стоячы на буслянцы. Кола – гэта вобраз вечнага руху наперад, а бусел – сімвал Беларусі. Нездарма нашу Айчыну называюць “Зямля пад белымі крыламі”

Цэнтральны парк г. Скідзеля, Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён

5.

Народны літаратурна – краязнаўчы музей імя Міхася Васілька

Скідзель ганарыцца людзьмі, якія праслаўлялі яго ў сваіх творах. Любіў Скідзель паэт Міхась Васілёк, які нарадзіўся ў вёсцы Баброўня за сем кіламетраў ад горада. Шмат сваіх вершаў ён прысвяціў родным мясцінам.

Дрэмлюць люстраныя воды,

Спіць па – над возерам бор.

Тояць затокі і тоні

Тайну глыбокую зор…

Памяць пра славутага земляка ўшанавана ў народным літаратурна – краязнаўчым музеі імя Міхася Васілька. Музей быў адкрыты 17 лістапада 1992 года, а ў сакавіку 2018 яму нададзены статус “народны”. У музеі налічваецца 2352 экспанаты. За 26 гадоў музей наведалі 36 тысяч чалавек з розных краін: Расіі, Польшчы, Літвы, Германіі, Бельгіі, Галандыі, США.

г. Скідзель, вул. Кастрычніцкая, 40 Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён

6.

Скідзельскі цукровы камбінат

Наступны аб’ект – Скідзельскі цукровы камбінат. Цукровым горадам часам называюць Скідзель. Перш за ўсё таму, што тут выпускаюць цукар. Будаўніцтва цукровага камбіната пачалося ў 1946 годзе. З нямецкага горада Рызэнбург у Скідзель прывезлі абсталяванне завода. Пад будаўніцтва было выдзелена 412 гектараў зямлі.

Першы беларускі цукар быў выраблены 2 сакавіка 1954 года. На сённяшні дзень цукровы камбінат застаецца адным з буйнейшых прадпрыемстваў Скідзеля.

г. Скідзель, вул. Першамайская, 1

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён

7.

Рака Котра

Сапраўдным прыродным цудам з’яўляецца рака Котра, якая мае 7 прытокаў. Назва ракі ўзыходзіць да індаеўрапейскага кораня, які абазначае “паток, плынь”. Даўжыня ракі складае 140 кіламетраў. Выток ракі знаходзіцца ў Літве, а ўпадае яна ў раку Нёман. 

г.Скідзель, Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.