Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 42 человека

Падрасту - прагаласую!

Дата: 25 февраля 2022 в 17:15, Обновлено 28 февраля 2022 в 14:28
Автор: Дербыш М. М.
153 просмотра

27 лютага 2022 года ў нашай краіне пройдзе рэферэндум па пытанні ўнясення змен і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
Вучняў 2-х класаў СШ №2 г. Скідзеля на інфармацыйных гадзінах настаўнікі пазнаёмілі са значэннем слова «рэферэндум». Дзеці пачулі пра тое, што ў кожнага чалавека ёсць правы і абавязкі, што рэалізаваць права на непасрэдны ўдзел у кіраванні справамі грамадства і дзяржавы можна праз рэферэндум. Гэта выклікала жывую цікавасць, таму вучні разам са сваімі класнымі кіраўнікамі Кавальчук А. А. і Дзербыш М. М. пабывалі на экскурсіі на Першамайскім выбарчым участку №3 горада Скідзеля.
На выбарчым участку дзеці ўважліва вывучалі ўзоры бюлетэняў для галасавання, даведаліся задавалі з якога ўзросту можна галасаваць, жыхары якіх вуліц могуць прагаласаваць на гэтым пэўным участку, а для гэтага неабходна мець дакумент, які пацвярджае асобу. Правам датэрміновага галасавання скарысталіся іх настаўнікі і прадэманстравалі перад дзецьмі працэдуру галасавання.
У выніку юныя назіральнікі паабяцалі вярнуцца на выбарчы ўчастак 27 лютага разам з бацькамі, а калі падрастуць - абавязкова будуць самі прымаць удзел у галасаванні.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.