Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 42 человека

Максіму Багдановічу - 130

Дата: 9 декабря 2021 в 07:34, Обновлено 11 декабря 2021 в 09:07
153 просмотра

9 снежня класіку беларускай літаратуры, вечна маладому Максіму Багдановічу споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння. Прапануем вашай увазе 5 фактаў з жыцця генія роднай літаратуры, а таксама мультфільм па творчасці паэта.

5 фактаў жыцця генія чыстай красы

Дзіцячыя гады паэта прайшлі ў Гродне

Будучы паэт нарадзіўся ў Мінску, але праз год у 1892 годзе сям’я пераехала ў Гродна. Менавіта там прайшлі дзіцячыя гады Максіма. Хоць сям’я Багдановічаў жыла там толькі чатыры гады, на доме, дзе яны жылі, у 1957 годзе ўсталявалі шыльду з пазнакай, што ў гэтым доме прайшло дзяцінства паэта. А ў 1986 годзе ў гэтым жа будынку размясціўся музей Максіма Багдановіча. Першую экспазіцыю стварыла паэтка Данута Бічэль-Загнетава.

  

Максім Горкі даваў чытаць кнігі са сваёй бібліятэкі маленькаму Максіму

Пасля смерці Марыі Апанасаўны Багдановіч, маці паэта, бацька з дзецьмі пераехаў у Ніжні Ноўгарад. Там у 1899 годзе ён пабраўся шлюбам з сястрой жонкі Максіма Горкага Аляксандрай Паўлаўнай Волжынай. Але падчас родаў яна памерла.

Багдановічы працягвалі сяброўства з сям’ёй рускага пісьменніка. Неаднаразова бывалі ў гасцях адно ў аднаго, ліставаліся. Такім чынам, у Максіма была магчымасць чытаць кнігі з уласнай бібліятэкі Горкага.

Ядвігін Ш. называў вершы Багдановіча — «дэкадэншчынай»

Сшытак з вершамі Багдановіча, які паэт прыслаў у рэдакцыю «Нашай нівы», Ядвігін Ш. назваў — «дэкадэншчынай». А галоўны рэдактар Аляксандр Уласаў адправіў гэты сшытак у архіў. З архіва вершы паэта выцягнуў публіцыст і літаратуразнаўца Сяргей Палуян. Прачытаўшы вершы, ён пачаў іх абараняць.

Так у 1907 годзе адбыўся літаратурны дэбют Максіма Багдановіча. У газеце «Наша Ніва» надрукавалі яго алегарычнае апавяданне «Музыка».

Бацька-этнограф застаецца ў ценю сына

Бацька паэта Адам Багдановіч застаецца ў ценю творчасці свайго сына. Але за сваё жыццё ён напісаў некалькі даследчых прац. Адам Ягоравіч займаўся фалькларыстыкай, этнаграфіяй, гісторыяй і мовазнаўствам. Сярод яго прац: «Нарыс становішча жанчыны ў сялянскім асяродзі беларускага краю», «Пра паншчыну: Расповед з жыцця часоў прыгоннага права», «Перажыткі старадаўняга мірасазярцання ў беларусаў» і інш.

У мястэчку Халопенічы (Крупскі раён), адкуль паходзіць этнограф, у 1998 годзе ўсталявалі бюст Адаму Ягоравічу Багдановічу.

 

У пакоі паэта «царыў непарадак»

Па ўспамінах бацькі паэта, у Максіма ў пакоі царыў непарадак. «У адзенні даволі нядбайны, у яго пакоі звычайна царыў непарадак, асабліва на пісьмовым стале. Росту быў высокага, добра складзены, але трымаўся некалькі сутула. Валасы меў густыя, злёгку хвалістыя, цёмна-русыя, у барадзе і вусах каштанавыя. Вочы шэрыя».

     

<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="360" src="https://www.youtube.com/embed/NJx6yJ3vYrU" title="YouTube video player" width="640"></iframe>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.