Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 42 человека

Веды больш трывалыя, калі падмацаваны практыкай...

Дата: 26 февраля 2022 в 20:42, Обновлено 28 февраля 2022 в 19:50
Автор: Губин Д. А.
225 просмотров

27 лютага ў нашай краіне пройдзе рэферэндум па пытанні ўнясення змен і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Таму на інфармацыйных гадзінах настаўнікі пазнаёмілі вучняў 2-х класаў са значэннем слова “рэферэндум”. Дзеці пачулі пра тое, што ў кожнага чалавека ёсць правы і абавязкі, што рэалізаваць права на непасрэдны ўдзел у кіраванні справамі грамадства і дзяржавы можна праз рэферэндум. Гэта выклікала жывую цікавасць, таму вучні разам са сваімі класнымі кіраўнікамі пабывалі на экскурсіі на Першамайскім участку для галасавання № 3 Скідзеля.

Дзеці ўважліва вывучалі ўзоры бюлетэняў для галасавання, даведаліся, з якога ўзросту можна галасаваць, жыхары якіх вуліц могуць прагаласаваць на гэтым пэўным участку, а для гэтага неабходна мець дакумент, які пацвярджае асобу.

Пакуль другакласнікі не маюць права на ўдзел у галасаванні. Правам датэрміновага галасавання скарысталіся іх настаўнікі і прадэманстравалі перад дзецьмі працэдуру галасавання.

У выніку юныя назіральнікі паабяцалі вярнуцца на выбарчы ўчастак 27 лютага разам з бацькамі, а калі падрастуць – абавязкова будуць самі прымаць удзел у галасаванні. 

Экскурсія настолькі ўразіла вучняў, што настаўнікі школы не маглі не падзяліцца ёю са сваімі калегамі і напісалі на сайт "Настаўніцкай газеты". Матэрыялы апублікаваны  тут: https://ng-press.by/2022/02/26/dzetsi-navedali-uchastak-dlya-galasavannya-u-skidzeli/

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.