Новости проекта
Мобильное приложение Schools.by
Голосование
В объединениях по интересам какого направления вы хотели бы заниматься?
Всего 205 человек
Голосование
Как Вы оцениваете качество питания в УО
Всего 413 человек
Голосование
Укажите цель посещения нашего школьного сайта
Всего 942 человека

Янка Купала - 140-гадовы юбілей

Дата: 10 июня в 15:23
Автор: Губин Д. А.
66 просмотров

7 ліпеня 2022 года спаўняецца роўна 140 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы.

Палымяны трыбун, пранікнёны лірык, удумлівы філосаф – ён яшчэ пры жыцці стаў духоўным лідэрам нацыі. У Купалавай творчасці злучаліся найлепшыя здабыткі народнай паэзіі і еўрапейская літаратурная традыцыя. Ён стаў выразнікам беларускага духу, яго слова аддана служыла адраджэнню Бацькаўшчыны, станаўленню беларускай дзяржаўнасці. Сёння яно жыве ў нашай мове і ў нашых сэрцах. 
Яго імя неразрыўна звязана з Беларуссю: вялікая колькасць вершаў, яскравая публіцыстыка, пераклады. Беларускі пясняр заставіў нам пасля сябе вялікую спадчыну.
Сапраўднае імя паэта Іван Дамянікавіч Луцэвіч. Нарадзіўся паэт ў вёсцы Вязынка (зараз гэта Маладзечынскі раён Мінскай вобласці) ў свята Купалле, таму і ўзяў сабе псеўданім Купала. 
У Вязынку, на радзіму паэта, у гэты дзень з'яжджаюцца сябры і прыхільнікі яго таленту.
У юбілейную дату ў родным мястэчку –  Купалаўскім мемарыяльным запаведніку «Вязынка» адбудзецца Рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.