-
- Обучение в рамках международных договоров
- Административная ответственность несовершеннолетних
- Итоги четверти
- Советы психолога
- ВЫПУСКНИКУ, централизованное тестирование
- ОЛИМПИАДЫ
- Электронный учебник
- Правовая страничка
- Школьная гигиена
- Экзамены
- Безопасный интернет
- ПРАВИЛА ВНУТРЕННЕГО РАСПОРЯДКА УЧАЩИХСЯ
- Факультативные занятия
-
- ПЕРВОКЛАССНИК – 2022
- О несчастных случаях, произошедших с населением в 2021 году
- Административная ответственность несовершеннолетних
- Родительский университет
- Советы психолога
- Cоветы дефектолога
- Оздоровление
- Питание
- Родительский комитет
- Платные образовательные услуги
- Права, обязанности и ответственность родителей
- Памятки
- ПРАВИЛА ВНУТРЕННЕГО РАСПОРЯДКА УЧАЩИХСЯ
-
- Структура учреждения, режим работы
- График работы администрации
- График приема граждан
- Номера "горячих" линий и телефонов доверия
- Вышестоящие органы
- Нормативные правовые акты, регламентирующие деятельность учреждения образования
- Электронные обращения
- Административные процедуры
- Образцы заявлений
- Часто задаваемые вопросы и ответы на них
- Банковские реквизиты (для спонсоров)
-
-
-
-
Дабравешчанне - свята прылёту бусла
7 красавіка праваслаўныя вернікі святкуюць вялікае рэлігійнае свята Дабравешчанне.
Дабравешчанне (Благавешчанне, Благавеснік, Звеставанне) - вялікае рэлігійнае свята. У гэты дзень забараняецца выконваць якую б то ні было працу. У народзе так і казалі: "На Благавешчанне нават і птушка пярынкі не занясе на гняздо — такое важнае свята" ці "На Благавешчанне дзеўка касу не пляце, птушка гнязда не ў'е". Да гэтага дня забаранялася чапаць зямлю.
"Благавешчанне святкавалі сёмага красавіка. Лічылася, што ў гэты дзень вясна прыходзіла. Казалі, што да Благавешчання зямля спіць, таму ніхто не капаў зямлю, не паліў смецце, не гарадзіў заборы, нельга было вокны выстаўляць, адкрываць іх. Лічылася, што надвор'е на Благавешчанне прадказвае надвор'е на Вялікдзень.
Дабравешчанне — свята прылёту бусла. У народных павер'ях бусел — гэта птушка, якая прыносіць шчасце, дабрабыт у сям'ю і спрыяе дзетанараджэнню.
У гэты дзень асабліва пільна ўглядаліся ў неба, каб пабачыць першы раз у гэтым годзе бусла.
Павер'і беларусаў
Існуе трывалае народнае перакананне, што калі пабачыш бусла ў палёце, то цэлы год усе справы будуць рухацца наперад. Казалі, што "чалавек будзе лёгкі на ногі". Калі ж птушка будзе стаяць, то ўсё атрымаецца наадварот, і нават прадракалі, што ў таго чалавека нібыта будуць балець ногі.
Калі давядзецца пабачыць бусла ў палёце, будзе шчасціць увесь год
Верылі, што шчасце будзе ісці разам з тым, на чыім падвор'і бусел зрабіў гняздо. На чыім двары ён паселіцца — там будзе поўны дастатак. Таму многія беларусы зацягвалі на стрэхі сваіх будынкаў старыя колы, каб яны паслужылі асновай для гнязда бусла. Калі з цягам часу чалавеку патрабавалася змяніць страху, то гняздо акуратна здымалі і вярталі пасля на тое ж самае месца. Разбурыць гняздо бусла — вялікі грэх. Лічылі, што на адной назе бусла знаходзіцца агонь, а на другой — вада. Таму ён у адплату за разбурэнне гнязда можа зрабіць пажар — прынясе галавешку і спаліць хату або накліча градавую хмару.
Забіваць бусла — таксама грэх. Гэта тое ж, што і забіваць чалавека, бо бусел па легендзе сам з чалавека. Тыповы варыянт легенды аб паходжанні бусла быў запісаны на Віцебшчыне этнографам Мікалаем Нікіфароўскім у канцы ХІХ стагоддзя. У ёй пераказваецца вядомы сюжэт аб ператварэнні Богам чалавека ў бусла ў пакаранне за тое, што ён не выканаў Божага загаду.
Телефоны: +375152 471-629, +375152 471-633, +375152 471-631
Email: skidel2.sch@grodno-region.by