Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 42 человека

Пакровы. Народныя традыцыі

Дата: 14 октября 2021 в 10:19, Обновлено 15 октября 2021 в 19:39
537 просмотров

Пакроў (Пакравы, Пакрова)

       Царкоўнае тлумачэнне літаральнае: пакроў (пакрывала) Божай Мацi. У народнай трактоўцы паняцце атрымала больш шырокі сэнс, ахопліваючы самыя розныя прыкметы прыроды: «Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лістом, маладым сняжком, ваду лёдам, пчалу мёдам», «...рыбу луской, дрэва карой, птаху пяром, дзеўку чапцом»; «Святэй Пакроў стагі пакрыў: першы стажок дранічкамі, другі стажок саломкаю, трэці стажок белым снегам».

     Нашы продкі адзначалі, што зіма закрывае лета, а Бог пячатае зямлю пасля Пакрова, і да вясны ніхто не можа знайсці скарбаў. Адзначаліся Пакровы ад 14 кастрычніка да 27 кастрычніка. На гэтае свята размяркоўваліся дні паміж дзяўчатамі, а 27 кастрычніка па надвор'ю меркавалі аб характары будучай жонкі, і называлі гэты час Дзявочым летам. Пачынаючы з гэтага свята, моладзь  збіралася на вячоркі, а хатнія справы выконвалі з песнямі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.