Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
-
- Обучение в рамках международных договоров
- Административная ответственность несовершеннолетних
- Итоги четверти
- Советы психолога
- ВЫПУСКНИКУ, централизованное тестирование
- ОЛИМПИАДЫ
- Электронный учебник
- Правовая страничка
- Школьная гигиена
- Экзамены
- Безопасный интернет
- ПРАВИЛА ВНУТРЕННЕГО РАСПОРЯДКА УЧАЩИХСЯ
- Факультативные занятия
-
- ПЕРВОКЛАССНИК – 2022
- О несчастных случаях, произошедших с населением в 2021 году
- Административная ответственность несовершеннолетних
- Родительский университет
- Советы психолога
- Cоветы дефектолога
- Оздоровление
- Питание
- Родительский комитет
- Платные образовательные услуги
- Права, обязанности и ответственность родителей
- Памятки
- ПРАВИЛА ВНУТРЕННЕГО РАСПОРЯДКА УЧАЩИХСЯ
-
- Структура учреждения, режим работы
- График работы администрации
- График приема граждан
- Номера "горячих" линий и телефонов доверия
- Вышестоящие органы
- Нормативные правовые акты, регламентирующие деятельность учреждения образования
- Электронные обращения
- Административные процедуры
- Образцы заявлений
- Часто задаваемые вопросы и ответы на них
- Банковские реквизиты (для спонсоров)
-
-
-
-
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
24 кастрычніка – Дзень Арганізацыі Аб'яднаных Нацый
Гадавіна ўступлення ў сілу Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый – 24 кастрычніка 1945 года – адзначаецца як Дзень ААН. Святкуецца пачынаючы з 1948 года.
Статут быў падпісаны 26 чэрвеня 1945 года прадстаўнікамі 50 краін. Польшча, не прадстаўленая на Канферэнцыі, падпісала яго пазней і стала 51-й дзяржавай-заснавальнікам.
Арганізацыя Аб'яднаных Нацый афіцыйна існуе з 24 кастрычніка 1945 г., да гэтага дня Статут быў ратыфікаваны Вялікабрытаніяй, Кітаем, Савецкім Саюзам, Злучанымі Штатамі Амерыкі, Францыяй і большасцю іншых краін, якія яго падпісалі.
Па традыцыі, гэты дзень адзначаецца правядзеннем розных публічных мерапрыемстваў – нарад, дыскусій, выстаў, прысвечаных дасягненням і мэтам арганізацыі.
У 1971 г. Генеральная Асамблея ААН рэкамендавала дзяржавам-членам адзначаць Дзень Арганізацыі Аб'яднаных Нацый як дзяржаўнае свята.
Большасць з нас чула пра дзейнасць ААН, звязанай з падтрыманнем міру або аказаннем гуманітарнай дапамогі. Аднак далёка не заўсёды і не так добра вядома пра многія іншыя аспекты яе дзейнасці, якія ўплываюць на наша жыццё.
Арганізацыя Аб'яднаных Нацый з'яўляецца цэнтрам вырашэння праблем, з якімі сутыкаецца ўсё чалавецтва. Гэта дзейнасць ажыццяўляецца сумеснымі намаганнямі больш за 30 звязаных з ёй арганізацый, якія складаюць сістэму ААН. З дня ў дзень яны вядуць работу па захаванню правоў чалавека, ахове навакольнага асяроддзя, барацьбе з хваробамі і скарачэнню маштабаў жабрацтва. Установы ААН распрацоўваюць нормы і правілы бяспечных і эфектыўных паветраных зносін і спрыяюць удасканаленню тэлекамунікацый і абароне інтарэсаў спажыўцоў. Арганізацыя Аб'яднаных Нацый і яе ўстановы з'яўляюцца ініцыятарамі міжнародных захадаў па барацьбе з абаротам наркотыкаў і тэрарызмам, аказваюць дапамогу бежанцам, ажыццяўляюць праграмы размініравання.
Колькасць дзяржаў-членаў ААН складае 192 краін.
Дзень Арганізацыі Аб'яднаных Нацый уваходзіць у Тыдзень Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, які праводзіцца з 20 па 26 кастрычніка. Святочныя мерапрыемствы Дня ўключаюць сустрэчы, сходы, дыскусійныя круглыя сталы, выставы. Традыцыйна ў Дзень Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Генеральны сакратар ААН звяртаецца да сусветнай супольнасці з пасланнем, а ў зале Генеральнай Асамблеі праводзіцца міжнародны канцэрт. Часам ладзяцца адмысловыя мерапрыемствы, на якіх члены Арганізацыі Аб'яднаных Нацый з дапамогай электронных сродкаў камунікацыі звязваюцца з рознымі гарадамі свету і праводзяць тэлемасты.
Беларусь з'яўляецца адной з заснавальнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый: беларуская дэлегацыя ў ліку іншых дэлегацый – прадстаўнікоў першапачатковых членаў ААН падпісала ў кастрычніку 1945 года ў Сан-Францыска Статут ААН. Прыняцце Беларусі ў створаную глабальную арганізацыю стала прызнаннем міжнароднай супольнасцю найвялікшага ўкладу, які ўнёс беларускі народ у перамогу над фашызмам у Другой сусветнай вайне.
па матэрыялах сайта ААН https://www.un.org/ru/
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.
Телефоны: +375152 471-629, +375152 471-633, +375152 471-631
Email: skidel2.sch@grodno-region.by
© 2011 - 2025
ООО "Образовательные системы"