-
- Обучение в рамках международных договоров
- Административная ответственность несовершеннолетних
- Итоги четверти
- Советы психолога
- ВЫПУСКНИКУ, централизованное тестирование
- ОЛИМПИАДЫ
- Электронный учебник
- Правовая страничка
- Школьная гигиена
- Экзамены
- Безопасный интернет
- ПРАВИЛА ВНУТРЕННЕГО РАСПОРЯДКА УЧАЩИХСЯ
- Факультативные занятия
-
- ПЕРВОКЛАССНИК – 2022
- О несчастных случаях, произошедших с населением в 2021 году
- Административная ответственность несовершеннолетних
- Родительский университет
- Советы психолога
- Cоветы дефектолога
- Оздоровление
- Питание
- Родительский комитет
- Платные образовательные услуги
- Права, обязанности и ответственность родителей
- Памятки
- ПРАВИЛА ВНУТРЕННЕГО РАСПОРЯДКА УЧАЩИХСЯ
-
- Структура учреждения, режим работы
- График работы администрации
- График приема граждан
- Номера "горячих" линий и телефонов доверия
- Вышестоящие органы
- Нормативные правовые акты, регламентирующие деятельность учреждения образования
- Электронные обращения
- Административные процедуры
- Образцы заявлений
- Часто задаваемые вопросы и ответы на них
- Банковские реквизиты (для спонсоров)
-
-
-
-
ПРАЧЫТАЙЦЕ І АДПАЧНІЦЕ
26 кастрычніка – добрае і вясёлае міжнароднае свята - Дзень прыемных нечаканасцей.
Дакладна невядома, хто і калі стаў ініцыятарам правядзення свята, але відавочна – гэта вельмі пазітыўны і адкрыты свету чалавек. З кожным годам у Дня з’яўляецца ўсё больш прыхільнікаў, таму сёння ён набывае ўсе больш шырокі спектр святкавання.
Традыцыі Дня, зразумеля, «вынікаюць» з самой назвы свята – у гэты дзень прынята рабіць розныя “прыемнасці” другім і нават малавядомым людзям, прычым, без поваду.
А радасць ад нечаканага падарунка ці ўвагі адыгрывае немалую ролю ў жыцці кожнага з нас.
Да таго ж, паколькі дата свята прыходзіцца на восень – пару не самую любімую і часта сумную, то такі Дзень можа падарыць радасць і заставіць усміхнуцца многіх.
З чаго ж пачаць? Зразумела, з сюрпрызаў самым блізкім людзям – любімым, бацькам, дзецям, калегам па рабоце, сябрам… Прычым, гэта можа быць не вельмі дарагі падарунак. Пажаданне добрай раніцы, добрага дня, шакалад да кавы, мілае паведамленне ў тэлефоне, званок бацькам з пажаданнямі дабра ці проста ўсмешка незнаёмаму чалавеку на вуліцы – падараць прыемныя пачуцці і радасць.
А калі хочацца нечага больш грунтоўнага – патэлефануйце сябрам, з якімі даўно не бачыліся, запрасіце любімага чалавека ў кафэ ці на выставу, а можа, - на прагулку ў парк, дапамажыце старому чалавеку перайсці цераз дарогу, парадуйце калег торцікам ці іншай прыемнай нечаканасцю … Галоўнае – проста так, нечакана, вынікам стане цудоўна пражыты дзень! Усё залежыць ад фантазіі і жадання парадаваць іншых. І, як кажа народная мудрасць: лепш падарункі дарыць, чым іх атрымліваць…
Дарэчы, згодна філасофскім вучэнням, зробленае блага вяртаецца ў стократ…
Даказана навукай, што звяршаючы станоўчыя ўчынкі і павышаючы сабе настрой, мы ўмацоўваем свой імунітэт, павышаем настрой, зніжаем рызыку захворванняў нервовай сістэмы, павышаем свой жыццёвы тонус.
У сучасным свеце з яго скарасцямі, стрэсамі, патокам негатыўнай інфармацыі часта не хапае звычайнай усмешкі і простага чалавечага водкліку. Дзень прыемных нечаканасцей – той самы повад, каб яшчэ раз паказаць, што добрым быць не сорамна. Нехта палічыць гэта свята інфантыльным перажыткам беззаботнага дзяцінства, але менавіта такой дзіцячай лёгкасці і адсутнасці страха быць незразумелым часта не хапае дарослым людзям. Галоўнае – пачаць самому. І няхай за вакном асенняе неба - у жыцці кожнага будуць самыя цёплыя, сонечныя падзеі і як мага больш прыемных нечанасцей!
Источник: grodroo.by/
Телефоны: +375152 471-629, +375152 471-633, +375152 471-631
Email: skidel2.sch@grodno-region.by