Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 42 человека

Падведзены вынікі VIII Тураўскіх Епархіяльных Адукацыйных Чытанняў "1030-годдзе Праваслаўя на беларускай зямлі"

Дата: 29 ноября 2021 в 13:39, Обновлено 30 ноября 2021 в 22:04
Автор: Крищик Н. В.
232 просмотра

29 кастрычніка 2021 года ў рэжыме анлайн адбыліся VIII Тураўскія Епархіяльныя Адукацыйныя Чытанні «1030-годдзе Праваслаўя на беларускай зямлі». Чытанні праводзіліся ў рамках Праграмы духоўнай асветы моладзі Маскоўскага Патрыярхата і пагаднення (канкардату) паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой.                                               

Па выніках Тураўскіх адукацыйных чытанняў мадэратарамі секцый выдзелена крыху больш за 20 лепшых работ, што будуць адзначаны граматамі Аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Тураўскай епархіі. У секцыі №6 “Гістарычная памяць народа як фактар кансалідацыі грамадства” сярод лепшых адзначана работа “Праваслаўныя святыні роднага краю”, якую прадставілі вучань 9 “А” класа Тагіеў Арцём і кіраўнік школьнага музея, настаўнік пачатковых класаў Кавальчук Алена Аляксееўна.                                                             

Усяго у рабоце чытанняў  прынялі ўдзел каля 270 дакладчыкаў, якія прадставілі вышэйшыя навучальныя ўстановы, а таксама установы агульнай сярэдняй адукацыі з розных рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь.

http://www.turov.by/news/2021/11/16

Пажадаем Арцёму і Алене Аляксееўне новых творчых дасягненняў і перамог!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.