-
- Обучение в рамках международных договоров
- Административная ответственность несовершеннолетних
- Итоги четверти
- Советы психолога
- ВЫПУСКНИКУ, централизованное тестирование
- ОЛИМПИАДЫ
- Электронный учебник
- Правовая страничка
- Школьная гигиена
- Экзамены
- Безопасный интернет
- ПРАВИЛА ВНУТРЕННЕГО РАСПОРЯДКА УЧАЩИХСЯ
- Факультативные занятия
-
- ПЕРВОКЛАССНИК – 2022
- О несчастных случаях, произошедших с населением в 2021 году
- Административная ответственность несовершеннолетних
- Родительский университет
- Советы психолога
- Cоветы дефектолога
- Оздоровление
- Питание
- Родительский комитет
- Платные образовательные услуги
- Права, обязанности и ответственность родителей
- Памятки
- ПРАВИЛА ВНУТРЕННЕГО РАСПОРЯДКА УЧАЩИХСЯ
-
- Структура учреждения, режим работы
- График работы администрации
- График приема граждан
- Номера "горячих" линий и телефонов доверия
- Вышестоящие органы
- Нормативные правовые акты, регламентирующие деятельность учреждения образования
- Электронные обращения
- Административные процедуры
- Образцы заявлений
- Часто задаваемые вопросы и ответы на них
- Банковские реквизиты (для спонсоров)
-
-
-
-
Да 130-годдзя з дня нараджэння беларускага літаратара і даследчыка Алеся Гурло
Люблю цябе, куток мой родны,
Майго раджэння ціхі край;
У халодны час, у час пагодны
Ты душу радуеш як май…
А. Гурло
31 студзеня 2022 года спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння беларускага літаратара і даследчыка Алеся Гурло.
Алесь Гурло (Аляксандр Кандратавіч Гурло) нарадзіўся ў Капылі Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння чатырохкласнага вучылішча (1908) зарабляў падзённай працай, у 1909 г. уступіў у Капыльскае аддзяленне РСДРП. Выхад «Нашай нівы», творчасць Я. Купалы і Я. Коласа, праца ў сацыял-дэмакратычнай арганізацыі разам са сваім земляком і сябрам Ц. Гартным, абуджэнне нацыянальнай свядомасці выклікалі жаданне паспрабаваць сілы ў паэзіі. У снежні 1909 г. «Наша ніва» надрукавала першы верш Алеся Гурло. 3 гэтага часу на старонках выдання вершы паэта сталі часта з’яўляцца побач з вершамі Купалы, Коласа, Багдановіча. У лепшых з іх – заклік да барацьбы, вера ў будучыню.
У 1912 г. А. Гурло паехаў у Пецярбург і ўладкаваўся працаваць на заводзе «Вулкан». З 1913 г. служыў на Балтыйскім флоце – спачатку мастросам на крэйсеры «Богатырь», а пасля – унтэрафіцэрам на мінаносцы «Забіяка». З’яўляецца ўдзельнікам Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны. З атрадам рэвалюцыйных матросаў прымаў удзел у штурме Зімняга палаца, у падаўленні эсэраўскага мяцяжу ў Яраслаўлі, у барацьбе з калчакаўцамі. Быў вельмі цяжка паранены.
У 1921 г. вярнуўся ў Беларусь. Працаваў у Інбелкульце, Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук БССР, у рэдакцыі газеты «Савецкая Беларусь». Быў членам літаратурных аб’яднанняў «Маладняк», «Полымя», «Пробліск».
Вядомыя творы Алеся Гурло: сямейна-бытавая драма «Любоў усё змагае» (1912), зборнікі паэзіі «Барвёнак» (1924), «Спатканні» (1925), «Сузор'і» (1926), «Зорнасць» (1927), «Межы» (1929).
А. Гурло перакладаў на беларускую мову творы рускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў А. Аўдзеенкі, Ф. Гладкова, У. Стаўскага і інш.
Творчы лёс паэта не быў усыпаны ружамі. Ён не зведаў хмелю славы. Сціпласць, як неаддзельная якасць яго натуры, стрыманасць, спакой і разважлівасць – такое аблічча Алеся Гурло. Такім запомніўся ён усім тым, хто сустракаўся з ім.
Па матэрыялах адкрытых інтэрнэт-крыніц
Телефоны: +375152 471-629, +375152 471-633, +375152 471-631
Email: skidel2.sch@grodno-region.by