Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 42 человека

Сустрэча нашчадкаў з гісторыяй роднай зямлі

Дата: 10 октября 2022 в 13:35, Обновлено 7 ноября 2022 в 23:39
75 просмотров

Напярэдадні Пакроваў Прасвятой Багародзіцы вучні 8-х класаў ДУА “Сярэдняй школы № 2 г. Скідзеля”, што на Гродзеншчыне, сустрэліся з настаяцелем храма Святога Архангела Міхаіла,  іерэем Сергіем Ермаковым. У рамках дыялога, вучні пазнаёміся з гісторыяй свята, узнавілі веды пра Ефрасінню Полацкую, першую асветніцу беларускай зямлі. Праваслаўная царква далучыла князёўню да святых і называе яе “заступніцай зямлі беларускай”. У сваім выступленні айцец Сергій зазначыў, што ў гэтым годзе  Беларуская Праваслаўная Царква адзначае 1030-годдзе прыходу праваслаўя на беларускія землі. Ён расказаў вучням, што гэты  шлях не быў простым. Праваслаўе на тэрыторыі цяперашняй Беларусі не раз стаяла перад пагрозай знікнення. Праз інтэрактыўную віктарыну вучні ўспомнілі праваслаўныя храмы Гродзенскай вобласці, іх гісторыю, імёны знакамітых паплечнікаў і асветнікаў, здзейснілі віртуальную экскурсію ў г. Полацк.

     Такія сустрэчы ў нашай установе адукацыі становяцца традыцыйнымі. Айцец Сергій адказаў і на пытанні, якія хвалявалі дзяцей не толькі ў межах тэмы дыялога. Даў свой наказ вучным, пажадаў быць  стараннымі ў вучобе, годнымі дзецьмі сваіх бацькоў і нашай краіны.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.